БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Усе хочуць купіць адзенне ад «Гучы» і «Версачэ». Але навошта траціце грошы на такую драбязу

6.11.2025 / 16:0

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі адкрыцця абноўленага моста ў Мазыры праз раку Прыпяць падзяліўся бачаннем, чаму важна выбіраць прадукцыю айчынных вытворцаў і брэндаў, піша БелТА.

Фота: БелТА

«Усе ад «Гучы» і «Версачэ» хочуць купіць адзенне, усе апранутыя. Я толькі часам дзіўлюся, навошта вы траціце на драбязу такія грошы. Сваё купляйце — нармальна будзеце насіць. Прапануйце, што трэба пашыць і гэтак далей, — сказаў ён. — Мы вось падштурхнулі легпрам наш, які шыў, замянілі там кіраўніцтва. Цяпер і за іх вазьмуся. У нас жа ўсё ёсць. Скураное зрабіць паліто або куртку — хапае ў нас гэтых скураў. У Гатаве пад Мінскам буйное прадпрыемства. У нас усё ёсць. Абутак можам пашыць».

Лукашэнка дадаў, што беларуская прадукцыя, напрыклад, шырока запатрабаваная на розных кірмашах у Расіі: «Да вечара нічога няма. І людзі стаяць: «А чаму беларусы прывезлі мала?». Цяпер ужо на тыдзень (бяруць запас для гандлю). Ідуць фуры туды, вязём, каб забяспечыць людзей. Людзі з задавальненнем купляюць».

Ён адзначыў, што ў той час, як людзі імкнуцца купіць тавары замежных брэндаў, айчынныя прадпрыемствы, якія вырабляюць такую ж прадукцыю, не могуць яе прадаць. «Можна было на гэтым прадпрыемстве беларускім купіць. Можа быць, нават прасцей. Сваё трэба апранаць. Нават калі крышачку яно не адпавядае вялікім, хоць цяпер хлусіць пачалі — дай бог (ідзе гаворка пра розныя падробкі або зніжэнне якасці арыгінальнай прадукцыі), ну ты купі сваё. Гэта значыць, купіўшы гэта, ты заплаціў свайму прадпрыемству. Гэта значыць, яны грошы атрымаюць», — дадаў ён.

Пры гэтым сам ён паказваўся на публіцы з рэменем ад французскага люксавага брэнду Hermes, а віцэ-прэм'ерка Наталля Пяткевіч была заўважана ў Gucci і Hermes.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула