БЕЛ Ł РУС

Слоўнік англійскай мовы Collins назваў слова года

6.11.2025 / 16:12

Nashaniva.com

Слоўнік англійскай мовы Collins назваў «вайбкодынг» (vibe coding) словам 2025 года. Яно абазначае спосаб праграмавання, пры якім распрацоўшчык апісвае задачу і жаданы вынік, а большая частка кода генеруецца штучным інтэлектам.

«Па сутнасці, гэта ўказанне машыне, чаго вы хочаце, замест таго каб старанна кадзіраваць самастойна. Гэта праграмаванне атмасферай, а не зменнымі», — падкрэсліваецца ў публікацыі.

Дадзены тэрмін прыдумаў славацка-канадскі навуковец і адзін з заснавальнікаў OpenAI Андрэй Карпаты.

У артыкуле адзначаецца, што слова атрымала прызнанне далёка за межамі Крэмніевай даліны, «адлюстроўваючы больш шырокі культурны зрух у бок выкарыстання ШІ ва ўсіх аспектах паўсядзённага жыцця».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула