БЕЛ Ł РУС

У Дзятлаве жанчыну моцна пакусаў лабрадор, яна адсудзіла кампенсацыю

6.11.2025 / 20:8

Nashaniva.com

У Дзятлаве жанчына адсудзіла ў гаспадыні лабрадора 8 тысяч рублёў кампенсацыі за маральную шкоду пасля таго, як сабака яе пакусаў. Пра гэта паведамляе Гродзенскі абласны суд.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Аднойчы вечарам жанчына з сяброўкай выйшла на прагулку. Але раптам сабака-лабрадор без намордніка і ашыйніка кінуўся на жанчыну, пакусаўшы яе за руку і плячо.

Раны былі сур’ёзныя — з амярцвелымі ўчасткамі скуры. Жанчына больш за чатыры месяцы ляжала ў бальніцы, перанесла тры аперацыі і дагэтуль не аднавілася цалкам. Дактары ўвогуле не гарантуюць яе поўнага выздараўлення.

Жанчына патрабавала 10 тысяч рублёў кампенсацыі, але суд прызначыў ёй 8 тысяч. Акрамя таго, гаспадыня сабакі павінна заплаціць штраф у 15 базавых велічынь (630 рублёў) за парушэнне правіл утрымання хатніх жывёл.

Чытайце таксама:

У Брагінскім раёне сілавікі застрэлілі сабаку, які напаў на сваю гаспадыню

У Лідскім раёне сабака да смерці загрыз пажылую жанчыну

У Мінску байцоўскія сабакі напалі на хлопца з інваліднасцю, людзі ледзь уратавалі 

Каментары да артыкула