БЕЛ Ł РУС

У Івацэвічах жанчына знайшла ў калодзежы боепрыпас часоў вайны

6.11.2025 / 21:10

Nashaniva.com

У аператыўна-дзяжурную службу Івацэвіцкага РАУС паступіла паведамленне ад 54‑гадовай жыхаркі горада аб тым, што ў двары яе дома пры чыстцы калодзежа знайшлі боепрыпас часоў вайны. 

На месца здарэння прыехала сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часткі 7404.

Спецыялісты вызначылі, што знойдзены боепрыпас з'яўляецца 37‑мм артылерыйскім снарадам часоў Другой сусветнай вайны.

Вайскоўцы абследавалі тэрыторыю, іншых выбухованебяспечных аб'ектаў на ёй не знайшлі. Снарад быў знішчаны. 

Чытайце таксама:

Проста ў цэнтры Новалукомля знайшлі авіяцыйную бомбу

Мужчына пад Віцебскам пілаваў снарад часоў вайны. Той выбухнуў 

Каля адной з вёсак у Драгічынскім раёне знайшлі бомбы

Каментары да артыкула