БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску аднагадовы хлопчык перакуліў на сябе кубак з кіпнем

6.11.2025 / 23:2

Nashaniva.com

Як паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС, трагічны выпадак здарыўся 5 лістапада. Малы 2024 года нараджэння выпадкова перакуліў на сябе кубак з кіпнем, які стаяў на стале.

Фота ілюстрацыйнае

Дзіця ў цяжкім стане даставілі ў Бабруйскую гарадскую бальніцу з тэрмічнымі апёкамі.

Ратавальнікі заклікалі бацькоў не пакідаць малых без нагляду і не ставіць гарачыя напоі ў межах іх дасягальнасці, каб пазбегнуць падобных трагедый.

Чытайце таксама:

Аднаго з пацярпелых падчас выбуху на «Беларуськаліі» выпісалі на амбулаторнае лячэнне

На дачы пад Чавусамі загінуў пенсіянер — ён праверыў уцечку газу агнём

Школьнікаў, якія «праводзілі эксперымент» з порахам ад петардаў, даставілі ў бальніцу

Каментары да артыкула