БЕЛ Ł РУС

Эйсмант апраўдвалася, чаму Лукашэнка праігнаруе чэмпіянат па колцы дроў

7.11.2025 / 10:1

Nashaniva.com

Ён звычайна павучаў там сваіх чыноўнікаў і прапагандыстаў, як правільна калоць дровы.

На чэмпіянаце ў 2022 годзе. Фота: БелТА

IV чэмпіянат па колцы дроў пройдзе сёння на беразе Вячы. Але Аляксандра Лукашэнкі, які раней не прапускаў гэта мерапрыемства, не будзе — ён наведвае Жыткавіцкі раён.

«Ён зараз, у прамым сэнсе слова, працуе за 300 кіламетраў адсюль. Мы ўсе з вамі разумеем, па якіх прычынах прэзідэнт заўсёды там, дзе ён павінен быць. Але ж мы разумеем, што ён і тут з намі заўсёды. І няправільна нават сказаць, што ён мяне адпусціў сёння з рабочага мерапрыемства. Гэта практычна беспрэцэдэнтны выпадак. Ён мяне не проста адпусціў, ён мяне накіраваў сюды, каб мы з вамі плячо ў плячо правялі гэты дзень і папрацавалі разам», — тлумачыла яго адсутнасць прэс-сакратарка Наталля Эйсмант.

У Жыткавіцкім раёне Лукашэнка азнаёміцца з развіццём вытворчага патэнцыялу рэгіёна, наведае ЗАТ «Сатурн-1», дзе развіваюць вытворчасць вузлоў, агрэгатаў і іншых камплектуючых для чыгуначнага рухомага саставу. Таксама наведае маторабудаўнічы завод.

Учора Лукашэнка наведваў Мазыр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула