БЕЛ Ł РУС

Памёр фотажурналіст Яўген Коктыш. Ён здымаў Быкава і Мулявіна

7.11.2025 / 10:24

Nashaniva.com

5 лістапада на 86‑м годзе жыцця памёр беларускі фотажурналіст Яўген Коктыш. Пра гэта паведамілі ягоныя родныя на старонцы ў фэйсбуку, паведамляе Радыё Свабода.

«Неймаверна добры, светлы, сумленны, шчыры Чалавек. Вельмі клапатлівы, жыццярадасны, адкрыты, ён з усімі знаходзіў агульную мову. Бясконца адданы сваёй прафесіі, не шкадаваў на яе ні часу, ні сілаў», — напісалі ў родныя фотажурналіста.

Дзякуючы Яўгену Коктышу творчы шлях дзясяткаў літаратараў, мастакоў, скульптараў, тэатральных дзеячоў навечна зафіксаваны ў гісторыі.

Сярод іх — Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч, Уладзімер Мулявін, Стэфанія Станюта, Георгі Паплаўскі, Міхаіл Савіцкі, Леанід Шчамялёў, Гаўрыла Вашчанка, Яўген Кулік і іншыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула