БЕЛ Ł РУС

У Мазыры мужчына некалькі разоў ударыў нажом жонку, а потым кінуўся з ім на міліцыянера

7.11.2025 / 10:41

Nashaniva.com

Міліцыянер ужыў табельную зброю.

Shutterstock.com

Сёння ноччу ў Мазырскі РАУС патэлефанавала дзяўчынка і паведаміла, што яе бацька нанёс маці нажавыя раненні.

На месца здарэння выехалі супрацоўнікі міліцыі. З кватэры на першым паверсе даносіліся крыкі аб дапамозе і стогны, паведамляе прэс-служба МУС.

Дзверы былі замкнёныя, адзін з міліцыянераў прабраўся ў жыллё праз адчыненае акно.

На падлозе ён убачыў жанчыну ў крыві, а побач — п’янога мужчыну з нажом у руках. Патрабаванні супрацоўніка кінуць зброю агрэсар праігнараваў і накіраваўся ў бок міліцыянера. Каб абясшкодзіць, участковы інспектар прымяніў табельны пісталет.

У бальніцу дастаўленыя 41‑гадовы падазраваны і яго 33‑гадовая жонка. Жанчына ў цяжкім стане. З дзецьмі ўсё ў парадку, іх перадалі сваякам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула