БЕЛ Ł РУС

У самым бедным раёне краіны адкрылі завод

7.11.2025 / 11:31

Nashaniva.com

65% прадукцыі плануюць пастаўляць у Расію.

На заводзе. Скрыншот СТБ

У Шаркаўшчыне адкрыўся завод па вытворчасці сокаў прамога адціскання, паведамілі на СТБ.

Там будуць рабіць у тым ліку яблычны сок. У прадпрыемства ёсць уласны невялікі яблыневы сад. 65% прадукцыі плануюць пастаўляць у Расію.

На заводзе працаўладкаваліся ўжо 20 мясцовых жыхароў. Плануецца, што гэта прадпрыемства дапаможа ў развіцці раёна.

«Мы будзем запускаць лінію за лініяй і працаўладкоўваць мясцовае насельніцтва. Дзве чаргі мы запусцім у наступным годзе. Гэта фасоўка, шклофасоўка, праца з мёдам, з іншай гароднінай», — расказаў заснавальнік і дырэктар завода Ігар Садоўскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула