Спроба школьнікаў спампаваць анлайн-гульню скончылася стратай доступу да ўліковых запісаў iCloud
У Фрунзенскае РУУС звярнуліся два чалавекі: іх дзеці хацелі бясплатна спампаваць папулярную анлайн-гульню, аднак сталі ахвярамі махляроў.
Падлеткі ў сацыяльных сетках напісалі паведамленне незнаёмцам, якія ў сваіх відэа прапаноўвалі падзяліцца доступам з усімі ахвотнымі. Па іх парадзе яны ўвялі на сваіх мабільных прыладах лагін і пароль чужога Apple ID, пасля чаго тэлефоны былі заблакаваныя, паведамляе «Міліцыя Мінска».
За вяртанне доступу да сваіх акаўнтаў аферысты запатрабавалі пералічыць ад 75 да 250 рублёў у эквіваленце на пазначаныя рахункі. Школьнікі не сталі плаціць і расказалі пра ўсё бацькам.
Заведзеныя крымінальныя справы за вымагальніцтва.