БЕЛ Ł РУС

Навукоўцы паказалі частку тысячагадовай сцяны старажытнага Менска

8.11.2025 / 12:58

Nashaniva.com

Навукоўцы з Інстытута гісторыі НАН Беларусі падзяліліся першымі фотаздымкамі ўнікальнай знаходкі. Гэта часткі тысячагадовай сцяны старажытнага горада на рацэ Менцы.

Гэта бярвенне, што сведчыць пра магутнасць Менска.

Фота: Інстытут гісторыі

Праведзеная кансервацыя і стабілізацыя археалагічнага дрэва, якое ляжала ў зямлі стагоддзі. Пачалася зборка старажытных канструкцый.

Раней навукоўцы заявілі, што Мінск быў заснаваны ў 997 годзе — за 70 гадоў да першага ўпамінання ў летапісах. Лічылася, што Менск упершыню згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 1067 годам у сувязі з бітвай на Нямізе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула