БЕЛ Ł РУС

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

8.11.2025 / 13:28

Nashaniva.com

«Як я магла пайсці на Лепса? Вы сур'ёзна? Не вам расказваць, на якіх артыстаў мне хадзіць».

Фота: сацсеткі Ганны Бонд

Спявак Рыгор Лепс актыўна падтрымлівае Уладзіміра Пуціна і вайну супраць Украіны. Спявак нават абяцаў плаціць па мільёну расійскіх рублёў расійскім вайскоўцам за кожны падбіты танк Leopard.

Нядаўна артыст выступаў у Мінску ў Палацы спорту — ён даў ажно два канцэрты запар (6 і 7 лістапада). Квіткі каштавалі ад 90 да 230 рублёў. Сярод тых, хто прыйшоў паслухаць пра «рюмку водки на столе» была і блогерка Ганна Бонд.

У інстаграме жанчына падзялілася ўражаннямі: «А**енны артыст, энергія проста пі***ецкая. Проста выбух! Мой трэці канцэрт Грышы. Ну дар ёсць, талент. Галоўнае, не пр**баць. А ён даўно на мяжы».

Але падпісчыкі Ганны раскрытыкавалі яе культурную праграму. Ганна ж прызналася, што стамілася ад негатыву і паабяцала баніць тых, хто будзе нешта пісаць — бо рэсурсу рэагаваць на хэйт у асабістых паведамленнях у яе няма.

«Сябры, за апошні час я з’ела горы гаўна. Жыць стала так цяжка, што сапраўдныя слёзы — гэта раскоша. Бо ўнутры такі бетон, што часам хочацца памерці ад болю. Не вам расказваць, куды мне хадзіць, што глядзець, як атрымліваць асалоду ад дзён быцця. Бо ніхто з вас не пражыў і дня таго, што пражываю я. У мяне няма пляча, апоры — ёсць толькі я. Мяне не пакідае Бог, ён дае надзею і любоў да жыцця. Я прайшла такую мясарубку, што шчаслівая, што не страціла сябе».

Блогерка вельмі пакрыўджана тым, што ёй пачалі казаць, на якіх артыстаў хадзіць не камільфо.

«Як я магла пайсці на Лепса? Вы сур'ёзна? Гэта мой выбар, каго ісці і слухаць і ўвогуле, што рабіць. Я ведаю мінусы гэтага артыста, і плюсы ў яго таксама ёсць. Не вам расказваць, на якіх артыстаў мне хадзіць».

Ганна кажа, што паміж Шаманам і Лепсам выбрала апошняга — і заклікае паважаць любы яе выбар.

Чытайце таксама:

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Ганна Бонд крытыкуе, дэпутатка Мірончык-Іванова спявае пра «крошку»: у Мінску з аншлагам прайшоў канцэрт «Руки вверх»

Саша Нема даказвае, што ў 2020‑м трапіў на пратэсты п'яным, пасля канцэртаў у падтрымку Лукашэнкі

Беларусы Варшавы масава пайшлі на канцэрт Валерыя Меладзэ

Каментары да артыкула