БЕЛ Ł РУС

МЗС Беларусі паведаміў, калі адкрыецца мяжа для літоўскіх грузавікоў

9.11.2025 / 8:53

Nashaniva.com

«МЗС Беларусі са здзіўленнем адзначае беспадстаўныя заявы літоўскіх чыноўнікаў».

МЗС Беларусі ў фэйсбуку апублікавала каментарый на спробы літоўскіх чыноўнікаў вырашыць праблему літоўскіх фур, якія захраслі ў Беларусі. 

«МЗС Беларусі са здзіўленнем адзначае беспадстаўныя заявы літоўскіх чыноўнікаў аб «забароне» на вяртанне літоўскіх грузавікоў з тэрыторыі нашай краіны.

Беларусь нікому і нічога не забараняла. Мяжа закрытая па рашэнні літоўскага боку, і менавіта Вільня нясе адказнасць за яго адмену», — гаворыцца ў каментары. 

«Як толькі Літва здыме абмежаванні, усе грузавыя аўтамабілі змогуць вярнуцца дадому ў парадку жывой чаргі», — дае катэгарычны адказ МЗС Беларусі. 

«Ствараецца ўражанне, што замест рэальных крокаў па вырашэнні сітуацыі, якую яны самі ж і стварылі, літоўскія ўлады аддаюць перавагу ўводзіць у зман уласных перавозчыкаў і кіроўцаў, спрабуючы перакласці адказнасць на Беларусь», — дадае МЗС.

Беларускі бок заяўляе, што спадзяецца «на хутчэйшае аднаўленне нармальнай працы мяжы і канструктыўныя двухбаковыя адносіны».

У Беларусі захраслі каля 5 тысяч літоўскіх цягачоў і паўпрычэпаў, а Мінск забараняе іх рух па краіне. Літва выказвала надзею, што пункт «Салечнікі» («Беняконі»), нягледзячы на закрытую да 30 лістапада мяжу, часова будзе адкрыты для пропуску фураў, але Беларусь адмаўляецца гэта рабіць.

Пункты пропуску на мяжы былі закрытыя Літвою да 30 лістапада ў адказ на гібрыдныя атакі, праз якія ўзнікла пагроза грамадзянскай авіяцыі, закрываліся аэрапорты, былі закрануты некалькі дзясяткаў рэгулярных рэйсаў, пацярпелі некалькі дзясяткаў тысяч пасажыраў. 

Учора віленскі аэрапорт зноў спыняў працу праз залёт у краіну паветраных шароў з Беларусі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула