БЕЛ Ł РУС

У Мазыры ў псіханаркадыспансеры адкрылі пляцоўку для падлеткаў: з упіскай і турмою

9.11.2025 / 12:46

Nashaniva.com

У Мазырскім псіханаркадыспансеры ўрачыста адкрылі незвычайную пляцоўку для прафілактыкі наркотыкаў сярод падлеткаў. Тут будуць вучыць казаць наркотыкам «не».

Як паведамляе канал «ГомельОблМедицина», прастора падзелена на тры тэматычныя зоны. У зоне «Упіска» створаная «атмасфера, якая мадэлюе небяспечны вольны час, дзе можна прапрацаваць сцэнар адмовы».

У зоне «Прававыя наступствы» створаны антураж турэмнай камеры, каб «наглядна паказаць адказнасць».

Лекцыйная зала — «утульнае месца для дыялогу, пытанняў і асветніцкіх фільмаў».

Тут аформілі стэнд з нагляднымі дапаможнікамі — пакецікамі з парашкамі, «закладкамі» і іншай адпаведнай атрыбутыкай.

Антынаркатычная пляцоўка была створана пры фінансаванні Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода і УП «Палессе-Прамжылбуд». Аўтарам і ідэйным натхняльнікам афармлення выступіла загадчыца дыспансерным аддзяленнем Наталля Міхед. Арганізатары запэўніваюць, што прастора заклікана не запалохваць, а пагрузіць і прымусіць задумацца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула