БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская назвала прызначэнне Коўла «абнадзейваючым крокам»

9.11.2025 / 20:8

Nashaniva.com

Нацыянальная лідарка Беларусі падзякавала Дональду Трампу за гэтае рашэнне, адзначыўшы, што з Коўлам яны ўжо некалькі месяцаў супрацоўнічаюць дзеля вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій.

Джон Коўл. Фота: AP Photo Mindaugas Kulbis

«Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп намінаваў Джона Коўла на пасаду спецыяльнага пасланніка па Беларусі. Гэта важны і абнадзейваючы крок — знак таго, што Беларусь і нашы палітвязні застаюцца ў фокусе ўвагі Злучаных Штатаў.

Хачу падзякаваць Прэзідэнту Трампу за гэта рашэнне і за ўсе ягоныя намаганні дзеля вызвалення людзей. Толькі за апошнія месяцы дзякуючы ягонай камандзе амаль 100 беларускіх палітычных закладнікаў выйшлі на волю. За гэтай лічбай — жывыя людзі, іх сем’і, іх боль і чаканне. І цяпер мы чакаем новых вызваленняў.

Разам з Джонам Коўлам і яго камандай мы ўжо некалькі месяцаў працуем над тым, каб вярнуць нашых людзей дадому, каб спыніць рэпрэсіі, каб даць надзею тым, хто ўсё яшчэ за кратамі. Мы цэнім гэтыя высілкі і будзем рабіць усё, каб як мага хутчэй пабачыць усіх на волі.

Пару месяцаў таму разам з спадаром Коўлам у амбасадзе ЗША ў Вільні мы сустракалі вызваленых закладнікаў. Яны прайшлі праз гады ізаляцыі, катаванняў. Гэта была вельмі эмацыйная сустрэча — слёзы, усмешкі, абдымкі.

Мы працягнем разам з нашымі партнёрамі дамагацца вызвалення ўсіх палітвязняў і сапраўдных пераменаў у Беларусі.

Беларусь будзе вольнай. І кожны, хто сёння ў палоне, вернецца дадому».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула