На продаж выставілі дом, у якім у дзяцінстве жыў Дональд Трамп
Жылы дом у ціхім раёне Нью-Ёрка, дзе прайшлі першыя гады жыцця будучага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, выставілі на продаж за 2,3 мільёна долараў.
Дом у Квінсе, дзе правёў дзяцінства Дональд Трамп. Фота: The New York Post
Пяціпакаёвы дом агульнай плошчай каля 316 квадратных метраў месціцца ў раёне Квінс. У 1940 годзе яго пабудаваў Фрэд Трамп, бацька будучага прэзідэнта. Менавіта тут Дональд Трамп правёў першыя гады жыцця, пакуль сям’я не пераехала ў больш прасторнае жытло, піша The New York Post.
Гэта асабняк у Цюдараўскім стылі, які нейкі час нават выкарыстоўваўся для пражывання турыстаў праз Airbnb. Аднак апошнія некалькі гадоў будынак пуставаў і паступова разбураўся — пакуль у лютым гэтага года яго не набыў мясцовы забудоўнік за 835 тысяч долараў.
Інтэр'ер дома пасля рэканструкцыі. Фота: The New York Post
Новы ўласнік правёў маштабную рэканструкцыю ўсяго за восем месяцаў. Ён захаваў арыгінальны фасад дома, але ўнутраная частка была цалкам перабудаваная. Цяпер дом зноў выстаўлены на продаж — пры тым з невялікай зніжкай: ён размешчаны ў прэстыжным раёне, дзе сярэдні кошт падобных дамоў складае ад 3 да 4 мільёнаў долараў.