БЕЛ Ł РУС

Вайтоўская, Гапееў, Бахарэвіч і Папова. Названыя пераможцы прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады

9.11.2025 / 22:52

Nashaniva.com

Літаратурнае і мастацкае журы назвалі пераможцаў прэміі Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў адразу за два гады. 

Цырымонія ўручэння адбылася сёння, 9 лістапада, на фестывалі PRADMOVA ў Познані, паведамляе Беларускі ПЭН.

Прэмія Цёткі прысуджаецца ў дзвюх намінацыях: за найлепшую аўтарскую кнігу для дзяцей і падлеткаў, напісаную на беларускай мове, а таксама за найлепшае мастацкае афармленне кнігі для дзяцей.

Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца дабрачынная ініцыятыва «Viartańnie», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН.

Пераможцы 2023 года

У літаратурнай намінацыі перамогу падзялілі:

У мастацкай намінацыі перамагла Лізавета Лянкевіч — за ілюстрацыі да кнігі Яна Бжэхвы «Акадэмія доктара Клякса» (выдавецтва «Папуры», 2023) — «за сучасны падыход да стварэння ілюстрацый і кніжнага афармлення».

Пераможцы 2024 года

У літаратурнай намінацыі пераможцамі сталі:

У мастацкай намінацыі пераможцам стала Маргарыта Аніс — за ілюстрацыі да кнігі Веранікі Юлляш «Розум, смеласць і добрае сэрца» (выдавецтва «Лубін», 2024) — «за ўдумлівы падыход да стварэння графічнага нарытыву і імерсіўнага макету».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула