БЕЛ Ł РУС

На польскай мяжы знікла чарга з аўтобусаў

10.11.2025 / 8:54

Nashaniva.com

Дзяржаўны памежны камітэт паведамляе, што на пераходзе «Брэст» на польскай мяжы няма чаргі з аўтобусаў, стаяць 2995 легкавых машын.

Чарга з аўтобусаў стала змяншацца на выходных і сёння раніцай знікла. У пачатку тыдня там было больш за 100 аўтобусаў.

У пункце пропуску «Казловічы» стаяць 575 фураў.

На латвійскай мяжы чаргі з аўтобусаў і легкавых аўтамабіляў няма, стаяць 230 грузавікоў.

Літоўская мяжа закрыта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула