БЕЛ Ł РУС

МТЗ у 2026 годзе выпусціць чатыры новыя мадэлі сякер, адну з падоўжанай ручкай

10.11.2025 / 9:53

Nashaniva.com

Першыя мадэлі мелі дэфекты.

Фота: Мінская праўда

Мінскі трактарны завод плануе да 2026 года выпусціць чатыры новыя мадэлі беларускіх сякер. Адна з іх будзе з падоўжанай ручкай, паведамляе «Мінская праўда».

Як адзначыў галоўны спецыяліст па новых праектах МТЗ Андрэй Юшкевіч, першыя мадэлі сякер мелі дэфекты. Завод правёў дапрацоўку: змянілі від тэрмаапрацоўкі, скарэктавалі вуглы спуску і падабралі новыя матэрыялы для ручак.

На дадзены момант на прадпрыемстве выпускаюць калун і гаспадарчую сякеру. Магутнасці завода дазваляюць вырабляць па 250 адзінак кожнай мадэлі ў месяц.

З пачатку года ўжо выпушчана каля 3 тысяч сякер.

Яны выпускаюцца пад брэндам Belarus. Кошт калуна складае 166 рублёў, гаспадарчай — 132 рублі.

У Беларусі нават праводзіцца чэмпіянат па колцы дрэў, што ператварылася ў фарс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула