БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка анансаваў перамовы з дэлегацыяй ЗША

10.11.2025 / 12:24

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка ў найбліжэйшы час збіраецца правесці перамовы з дэлегацыяй з Злучаных Штатаў Амерыкі. Аб гэтым ён заявіў на сённяшняй нарадзе па эканоміцы, каментуючы сітуацыю на мяжы з Літвой і рашэнне адносна грузавікоў літоўскіх перавозчыкаў

Фота: Evgenia Novozhenina Pool Photo via AP

Лукашэнка чакае ад Літвы крокаў па поўным адкрыцці мяжы. 

«Аб усім астатнім мы яшчэ пагаворым у бліжэйшы час на перамовах з дэлегацыяй Злучаных Штатаў Амерыкі. Адчуваю, што без іх тут не абышлося», — сказаў ён.

Учора стала вядома, што Дональд Трамп вылучыў Джона Коўла на пасаду спецыяльнага пасланніка ў Беларусі. Менавіта Джон Коўл прыязджаў у Беларусь, каб сустрэцца з Лукашэнкам. Тады быў вызвалены 51 палітвязень.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула