У Брэсце прадаюць кватэру асуджанага палітвязня, які хадзіў на мноства судоў
Пакуль Віталь Чопік адбывае 7‑гадовы тэрмін, дзяржава вырашыла прадаць яго кватэру. Адпаведная аб'ява з'явілася на аўкцыёне арыштаванай маёмасці, піша «Вясна».
Гэта кватэра па адрасе вул. Дуброўская д.25 кв.62.
Стартавая цана 2‑пакаёвай кватэры 103 тысячы рублёў. На дадзены момант збіраюцца заяўкі на ўдзел у аўкцыёне, які пройдзе 25 лістапада.
Апроч вялікага тэрміну Віталю прысудзілі штраф памерам 40 тысяч рублёў. Гэты штраф, а таксама пазбаўленне волі берасцейцу прысудзілі ў асноўным за тое, што ён хадзіў на палітычныя суды.