БЕЛ Ł РУС

Хрэстаматыйны верш для дзяцей ад Янкі Купалы выйшаў кніжкай-кардонкай

10.11.2025 / 15:25

Nashaniva.com

Выдавецтва «Вільма» выпусціла кнігу для дзяцей. Каляровая кніжка-кардонка для самых маленькіх змяшчае верш-забаўлянку «Бай» аўтарства класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы, піша bellit.info.

Верш-песня пра Бая — гэта аўтарская апрацоўка трыдыцыйнай народнай забаўлянкі для дзяцей. Ілюстрацыі намалявала Ульяна Наўроцкая, мастацкая рэдактарка — Ганна Шчуко. 

«Забаўлянка — ужо напаўзабыты жанр дзіцячага фальклёру, — тлумачаць у выдавецтве, — Але дарма, бо ён вельмі лёгка ўспрымаецца маленькімі дзецьмі праз сваю рытмічную форму, мелодыку і просты сюжэт. Адпаведна спрыяе развіццю маўлення, слыху і фантазіі. А «Бай» яшчэ і пазнаёміць дзетак з беларускай традыцыяй у вясёлай і даступнай форме».

Кніга створаная для сумеснага сямейнага чытання з самымі маленькімі.

Кнігу можна набыць праз сайт Kniger.by, а таксама ў краме ў ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай (ралеты 41-42, час працы з пн па пт з 11 да 18.30, сб з 11 да 17, ндз з 11 да 16).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула