БЕЛ Ł РУС

У мінскіх крамах з’явіліся незвычайныя кітайскія міні-мандарыны

10.11.2025 / 16:2

Nashaniva.com

Адзін такі цытрусавы важыць менш за 20 грамаў.

Blizko.by

Незвычайныя мандарыны заўважыў у мінскім «Еўраопце» на Дзяржынскага, 104 Blizko.by.

Іх галоўнае адрозненне ад звыклых нам цытрусавых — у памеры. Яны вельмі-вельмі маленькія. Гэты сорт мандарынаў называецца «Бэйбі». Прывезлі іх у Беларусь з Кітая. Кошт за кілаграм — 5,99 рубля.

Такім чынам, на кілаграм атрымаецца даволі вялікая іх колькасць.

Смакавыя якасці кітайскага цытруса вельмі блізкія да арыгіналу. Той жа самы цытрусавы пах і мандарынавы смак. Журналісты набылі сем мандарынаў «бэйбі», і там трапіліся розныя па смаку экземпляры: і кіславатыя, і салодкія. З плюсаў — адсутнасць костачак у гэтых міні-цытрусавых.

З мінусаў — даволі шмат белых «жылак», якія, дарэчы, называюцца «альбеда».

Ці змогуць такія маленькія мандарынкі замяніць на навагоднім стале цытрусавую «класіку» — пытанне адкрытае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула