БЕЛ Ł РУС

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна

11.11.2025 / 9:47

Nashaniva.com

Кінастудыя Gaumont прадставіла трейлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» на французскай мове. Стужка пра Уладзіміра Пуціна павінна выйсці ў шырокі пракат у пачатку 2026 года.

Кадр з фільма

«Крамлёўскі чараўнік» — экранізацыя аднайменнай кнігі Джуліяна да Эмпалі. Карціна распавядзе гісторыю выдуманага паліттэхнолага Вадзіма Баранава, які ў 1990‑х становіцца дарадцам будучага прэзідэнта Расіі. Лічыцца, што гэта правобраз Уладзіслава Суркова.

Галоўныя ролі ў праекце выканалі Джуд Лоу, ён і сыграе Пуціна, Пол Дана (Вадзім Баранаў), Уіл Кін (Барыс Беразоўскі), Андрыйс Кеішс (Яўген Прыгожын). Рэжысёр фільма — Аліўе Асаяс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула