Уначы быў атакаваны Саратаўскі НПЗ
У ноч на 11 лістапада ўкраінскімі дронамі быў атакаваны Саратаўскі нафтаперапрацоўчы завод, прыйшло да высновы выданне ASTRA, прааналізаваўшы відэазапісы відавочцаў.
Губернатар Саратаўскай вобласці Раман Бусаргін паведамляў толькі пра пашкоджанні цывільнай інфраструктуры і адну пацярпелую ў выніку атакі БПЛА. Да гэтага ён папярэджваў пра пагрозу небяспекі беспілотнікаў.
Аэрапорт Саратава часова двойчы спыняў працу.
Саратаўскі НПЗ перад гэтым атакавалі 3 лістапада. Па падліках ASTRA, сённяшняя атака па прадпрыемству стала як мінімум сёмай з пачатку года.