БЕЛ Ł РУС

На месцы прамысловай зоны на вуліцы Гурскага ў Мінску з’явіцца квартал панэлек

11.11.2025 / 10:35

Nashaniva.com

Прамзона на вуліцы Гурскага паступова знікае з карты Мінска. Там, дзе яшчэ нядаўна стаялі вытворчыя карпусы, хутка з’явяцца жылыя дамы. Тут падыходзіць да канца знос старых будынкаў — наперадзе вынас інжынерных сетак, піша Onliner.by.

У наступным годзе на пляцоўку плошчай 5,8 гектара зойдзе «Мінскбуд» — і пачнецца новае жыццё гэтага ўчастка. Першыя два дамы будуць тыпавымі: адзін — двухсекцыйны на дзесяць паверхаў, другі — чатырохсекцыйны на 9—10 паверхаў. Усяго — 231 кватэра і амаль 16,4 тысячы квадратных метраў жылля.

Пазней да першых карпусоў дададуцца яшчэ тры: два па той жа серыі і адзін 19‑павярховы «мапідаўскі» дом. Так, паводле плана забудоўшчыка, на тэрыторыі вырасце пяць дамоў агульнай плошчай больш за 40 тысяч «квадратаў» — гэта 594 кватэры.

Навінкі будуць з традыцыйным ацяпленнем, але з электраплітамі. У дварах — дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі, парковачныя месцы вынесуць за межы двароў. Фасады зробяць у моднай графітава-шэрай гаме.

— Тэрыторыя мае высокі горадабудаўнічы патэнцыял, — кажа галоўны інжынер праекта Васіль Прыбыш. — Тут ужо ёсць інжынерная інфраструктура, транспартная сетка і побач ландшафтна-рэкрэацыйная зона.

Прама цяпер праектная дакументацыя праходзіць узгадненне і рыхтуецца да дзяржаўнай экспертызы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула