БЕЛ Ł РУС

На МКАД учора здарылася масавае ДТЗ

11.11.2025 / 12:48

Nashaniva.com

Адзін удар сабраў цэлы «паравоз» на дарозе.

— Спыніўся для з’езду з вонкавага кальца МКАД на вуліцы Мантажнікаў у раёне «Еўраопта». Ззаду мяне спыніўся таксіст на Geely. Некалькі хвілін стаяў, потым а 17:32 — удар у заднюю частку машыны, расказаў чытач Onliner.by

Паводле слоў таксіста, ён бачыў у люстэрку задняга віду. гэты Citroen, які раптоўна рэзка павярнуў у яго. Потым — удар у таксі, таксі — у мяне, а я — у Toyota, якая стаяла перад мной. У Citroen за рулём была дзяўчына, а побач пасажыр з відавочнымі прыкметамі алкагольнага ці іншага ап’янення, які галавой разбіў лобавае шкло ў Citroen.

— Там яшчэ была пасажырка на заднім сядзенні (падаецца, маці ці кіроўцы, ці пасажыра з пярэдняга сядзення), якая потым паехала з месца ДТЗ на таксі, — распавёў падрабязнасці ўдзельнік аварыі.

Таксама ён удакладніў, што выклікалі ДАІ і супрацоўнікі прызначылі разбіральніцтва на чацвер.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула