БЕЛ Ł РУС

Жонка Ігара Тура паказала інтэр'еры сямейнага дома каля Астрашыцкага гарадка ФОТЫ

11.11.2025 / 15:53

Аўгіння Якімук

На мэблю грошай не пашкадавалі.

Сёлета Ігар Тур разам з жонкай Ксеніяй перасяліўся з кватэры ва ўласны дом. Дзеля гэтага ягонай падчарцы Юліяне нават прыйшлося змяніць сталічную гімназію №15 на школу ў Астрашыцкім Гарадку. Цяпер дзяўчынка вучыцца ў адным класе з малодшым сынам прыдворнага кампазітара Яўгена Алейніка.

Жонка Тура пахвалілася ў інстаграме тым, як яны абсталявалі дзіцячы пакой. Дзяцей вырашылі пасяліць разам — трэцякласніца Юліяна жыве разам з двухгадовым братам Аляксандрам (гэта агульны сын Ксеніі і Ігара).

Інтэр’ер зрабілі сучасны і даволі лаканічны. Дзіцячы пакой у спакойных шэра-бэжавых колерах. Ложак двух'ярусны: верхні ярус мае агароджу з вертыкальных палачак з шарыкамі, ніжні таксама мае абарончую планку, каб дзіця не скацілася ў сне.

Уздоўж сцяны размясцілі ёмістую шафу з гладкімі фасадамі і круглымі ручкамі. Для дзяўчынкі-школьніцы зрабілі працоўную зону са сталом і эрганамічным крэслам. На паліцах можна пабачыць не толькі фота, але і іконкі. А вось здымкаў Аляксандра Лукашэнкі ў інтэр'ерах не відаць.

Для Аляксандра, які толькі пачаў хадзіць у дзіцячы садок, прадугледзелі невялікі столік і крэсла з вушкамі як у зайчыка (выява зайчыка ёсць і на адной са сцен).

Велізарнае акно дае шмат святла, а дыванок з мядзведзікам дадае ўтульнасці.

На мэблю ў дзіцячы пакой Ігар Тур патраціў больш за 4500 даляраў. Ксенія вынікам вельмі задаволеная.

Чытайце таксама:

Прапагандыст Ігар Тур вырашыў перасяліцца бліжэй да Астрашыцкага Гарадка

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Прапагандыст Ігар Тур пахваліўся, як па ўказе Лукашэнкі косіць свой участак пяты раз за год

Каментары да артыкула