БЕЛ Ł РУС

Колькі каштуе ўдар у нос? У Гомелі судзяць футбалістаў за масавую бойку на стадыёне

12.11.2025 / 16:0

Nashaniva.com

На лаве падсудных апынуўся трэнер спартыўнай школы, які падчас матчу гарадскога чэмпіянату нанёс траўмы іншаму гульцу.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Вікіпедыя

Матч гарадскога чэмпіянату паміж гомельскімі камандамі, які адбыўся ў ліпені, скончыўся бойкай, піша «Гомельская праўда». 

У канцы першага тайма адбылося сутыкненне гульцоў, потым — абразы. Вынік — масавая сутычка.

«Я зараз вас усіх ламаць пачну», — менавіта з гэтай фразы, сказанай абвінавачаным гульцом каманды, па словах пацярпелага, і пачалася заваруха. «Толькі паспрабуй», — быў адказ. «Зараз я і цябе зламаю», — паставіў кропку зачыншчык.

А далей — сінякі ў некалькіх пацярпелых, страсенне мозгу ў абвінавачанага, а таксама пералом носа, 18 дзён шпіталізацыі і вымушанае выкарыстанне спецыяльнай маскі падчас гульняў у пацярпелага.

Цікава, што пацярпелым аказаўся гулец, які нават не ўдзельнічаў у сварцы, а прыбег у гушчу падзей, каб дапамагчы свайму таварышу выбрацца з захопу праціўніка.

Абвінавачаны — трэнер спартыўнай школы, а на момант таго, што здарылася, — гулец адной з каманд.

Ахвяра патрабуе спагнаць з крыўдзіцеля 46 тысяч беларускіх рублёў. Яны пакрыюць лячэнне ў клініцы і стануць маральнай кампенсацыяй. Адказчык лічыць суму неадэкватнай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула