«Бабарыка быў бы годным прэзідэнтам, але хунта пазбаўляецца ад разумных людзей крымінальнымі метадамі». Што пішуць людзі пра банкіра
Віктар Бабарыка ўжо больш за пяць гадоў застаецца ў зняволенні. Сведчанні былога палітзняволенага Ігара Лосіка пра тое, як у калоніі абыходзяцца з папулярным прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта, які падарыў людзям надзею ў 2020-м, выклікала хвалю абмеркаванняў.
Віктар Бабарыка ў калоніі. Фота з тэлеграм-канала Рамана Пратасевіча
«Моцны, годны чалавек»
Найбольш лайкаў атрымала заўвага:
«Віктар Бабарыка, моцны чалавек і быў бы годным прэзідэнтам, але хунта пазбаўляецца ад разумных людзей крымінальнымі метадамі. Трымайся Віктар Дзмітрыевіч, сіл і здароўя табе».
Людзі ўпэўненыя, што ў 2020-м, калі б Бабарыка быў дапушчаны да ўдзелу ў выбарах, ён бы перамог.
Многія называюць яго «годным чалавекам».
Паводле меркавання многіх, Бабарыка знаходзіцца ў зняволенні, таму што рэжым яго баіцца:
«Іх прыбіраюць, значыць баяцца».
Ёсць і такое меркаванне: «Бабарыка — гэта вам не Ціханоўскі. Годны прэтэндэнт. Такіх асцерагаюцца».
Людзі ўпэўненыя, што прыйдзе час, і Лукашэнку давядзецца несці адказнасць за свае дзеянні:
«Ніводзін дыктатар па сусветнай гісторыі не скончыў добра. Нашага чакае тое ж самае».
«Але ж хутка ўсё гэта скончыцца, прыйдзе час, калі за ўсё давядзецца адказаць не толькі перад народам, але і перад Госпадам. Як бы там ні было, усё адно давядзецца адказаць сістэме і хто наверсе».
«Не веру!! У Беларусі ўсё гуманна!!»
Аднак знайшліся і тыя, хто падтрымлівае зняволенне палітычных праціўнікаў рэжыму.
«Не веру!! У Беларусі ўсё гуманна!! Нават у турме ўсё ў межах закона. Улада б не дапусціла, калі б ведала. Ну, а на месцах свае «фішкі», за іх улада не ў адказе».
«Наша краіна. Cамыя добрыя і мірныя людзі. І самае галоўнае ўсё законна»
«Аказваецца, здрада краіны караецца».
Іншыя заклікаюць іх апамятацца і наракаюць на ўплыў прапаганды:
«Людзі, апамятайцеся».
«Зацямнілі людзям розум цалкам і яны не хочуць верыць у тое, што адбываецца».
Чытайце таксама:
Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі
Палітвязень, які сядзеў з Эдуардам Бабарыкам, назваў яго «вельмі моцным»