БЕЛ Ł РУС

У Гомелі 11‑гадовы хлопчык трапіў пад таксі

12.11.2025 / 23:49

Nashaniva.com

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў Гомелі 12 лістапада каля 17:30 на рэгуляваным пешаходным пераходзе, у раёне скрыжавання праспекта Кастрычніка і вуліцы Карбышава.

Аўтамабіль таксі Volkswagen Polo пад кіраваннем 35‑гадовага кіроўцы, які рухаўся па праспекце Кастрычніка, збіў 11‑гадовага хлопчыка, што пераходзіў дарогу.

У выніку ДТЗ дзіця атрымала траўмы і было дастаўлена ў бальніцу для аказання медыцынскай дапамогі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула