У Беларусі +14 палітвязняў
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі паўтара дзясятка чалавек.
Гэта Наталля Чубоўская, Аляксей Прохараў, Уладзімір Патапенка, Іна Корбут, Ірына Мініх, Ганна Уласенка, Уладзімір Казлоўскі, Наталля Пупкевіч, Святлана Кашкель, Маргарыта Навумава, Максім Шуканаў, Андрэй Крывашэй, Іван Фалітар, Валерый Хацкевіч.
Зараз у Беларусі 1247 палітвязняў, піша «Вясна».