БЕЛ Ł РУС

Польшча пачала будаваць другую агароджу на мяжы з Беларуссю

13.11.2025 / 17:15

Nashaniva.com

Польшча пачала будаваць другую агароджу на мяжы з Беларуссю ў Падляшскім ваяводстве, каб яшчэ больш умацаваць памежную зону і ўскладніць незаконнае перасячэнне мяжы мігрантамі. На тэрыторыю ўжо завозяць неабходныя матэрыялы, паведамляе RMF24.

Фота: Ansgar Haase picture alliance via Getty Images

Новая агароджа будзе ўяўляць сабой 4‑метровы плот з металічнай сеткі з двума дадатковымі радамі калючага дроту. Яна размесціцца ўздоўж ужо наяўнай 5‑метровай сталёвай агароджы і павінна спыняць тых, каму ўдалося пераадолець першую перашкоду. Гэта таксама дасць магчымасць польскім памежнікам хутчэй рэагаваць на спробы парушэння мяжы.

Мантаж новай агароджы будуць выконваць вайскоўцы інжынерных войскаў. Пачаць работы плануюць у найбліжэйшыя дні, а завяршыць — да канца студзеня або ў самым пачатку вясны.

Першая агароджа на польска-беларускай мяжы была пабудаваная ў 2022 годзе як адказ на міграцыйны крызіс 2021 года. Яна мае даўжыню каля 186 км і вышыню 5,5 метра, абсталяваная камерамі, датчыкамі руху і сістэмай тэрмасачэння.

Новая ўмацаваная канструкцыя стала працягам гэтай палітыкі бяспекі. Раней будаўніцтва плота крытыкавалі гуманітарныя арганізацыі і частка апазіцыі, якія звярталі ўвагу на цяжкае становішча мігрантаў і магчымую шкоду для прыроды (асабліва ў раёне Белавежскай пушчы). Польскія ўлады, аднак, настойваюць, што гэта неабходны крок для абароны дзяржаўных межаў.

Чытайце таксама:

Польшча плануе скончыць умацаванне мяжы з Беларуссю да лета 2025 года

Польшча ўкладзе ва ўзмацненне абароны ўсходняй мяжы 2,5 млрд даляраў

Узмацніць мяжу і забыць? Што азначае для Беларусі жаданне Польшчы выдаткаваць $2,5 мільярда на ўзмацненне мяжы

Каментары да артыкула