БЕЛ Ł РУС

Заўтра чакаюцца моцныя дажджы, мокры снег, пахаладае да мінус 8°С

14.11.2025 / 12:11

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я на 15‑17 лістапада.

У суботу надвор'е будзе вызначаць актыўны атмасферны фронт і паступленне халоднай паветранай масы паўночных шырот. Ноччу раніцай воблачна, часам дажджы, магчымы мокры снег, месцамі моцныя дажджы.

Тэмпература паветра на працягу сутак 0.. +5°С, па поўдні да +8°С; да вечара па паўночнай палове паніжэнне тэмпературы паветра да -1.. -4°С

У нядзелю ўначы месцамі па крайнім паўднёвым захадзе кароткачасовы мокры снег, днём на большай частцы тэрыторыі краіны ападкі (мокры снег, дождж). На асобных участках дарог галалёдзіца, раніцай і днём месцамі

Уначы -2..-8°С, па поўдні 0..-1°С, днём -1..+4°С, па паўднёвым захадзе да +7°С.

У панядзелак — дождж, мокры снег. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Ноччу -3..+4°С, па паўднёвым захадзе да +7°С; днём +1.. +8°С, у паўднёвых раёнах да +11°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула