БЕЛ Ł РУС

Зяленскі паказаў запуск ракет «Доўгі «Нептун» па тэрыторыі Расіі

14.11.2025 / 12:37

Nashaniva.com

«І гэта наш цалкам справядлівы адказ на працяглы расійскі тэрор», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Прэзідэнт Украіны паказаў кадры пуску ўкраінскіх дальнабойных ракет («Доўгія «Нептун») па тэрыторыі Расіі.

Зяленскі сёння прыняў з дакладам галоўнакамандуючага УСУ Аляксандра Сырскага.

«Спрацавалі нашы «пэтрыёты» і яшчэ некаторыя іншыя сістэмы, і ёсць за гэтую ноч знішчэнне 14 расійскіх ракет. У прыватнасці збіты дзве аэрабалістычныя і шэсць балістычных расійскіх ракет. І мы будзем надалей умацоўваць гэты кампанент нашай СПА — сістэмамі, што здольныя збіваць балістыку», — напісаў прэзідэнт Украіны ў сваім тэлеграме.

«Гэтай ноччу нашы воіны паспяхова ўжылі «доўгія нептуны» па вызначаных цэлях на расійскай тэрыторыі, і гэта наш цалкам справядлівы адказ на працяглы расійскі тэрор. Украінскія ракеты фактычна штомесяц даюць больш адчувальныя і дакладныя вынікі», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула