БЕЛ Ł РУС

Польшча адмяніла забарону на ўезд для Аляксандра Машэнскага. У яго знайшлося грамадзянства Кіпра

14.11.2025 / 13:07

Nashaniva.com

Гэта акалічнасць робіць немагчымым у рамках дзейнага заканадаўства рэалізацыю меры па ўключэнні бізнэсмена ў спіс непажаданых асоб.

Аляксандр Машэнскі ў Варшаве. Кадры TVN24

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы скарэктавала санкцыі супраць бізнэсмена Аляксандра Машэнскага. Згодна з рашэннем міністэрства, ён быў выключаны са спісу замежнікаў, знаходжанне якіх на тэрыторыі краіны непажаданае. Астатнія санкцыйныя абмежаванні ў дачыненні да бізнэсмена не змяніліся, заўважыў Reform.news.

У абгрунтаванні рашэння гаворыцца, што МУСіА стала вядома аб наяўнасці ў Аляксандра Машэнскага і яго бліжэйшых сваякоў грамадзянства Кіпра. Гэта акалічнасць робіць немагчымым у рамках дзеючага заканадаўства рэалізацыю меры па ўключэнні бізнэсмена ў спіс непажаданых асоб.

Нагадаем, Польшча ўвяла нацыянальныя санкцыі супраць Аляксандра Машэнскага ў ліпені гэтага года. Яны прадугледжваюць замарожванне ўсіх фінансавых актываў і эканамічных рэсурсаў, забарону на прадастаўленне якіх-небудзь сродкаў — наўпрост ці праз пасярэднікаў, забарону на ўдзел у дзяржзакупках і конкурсах у Польшчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула