БЕЛ Ł РУС

Футбольная зборная Беларусі здзейсніла сенсацыю дня ў Еўропе — 2:2 з Даніяй

16.11.2025 / 1:9

Nashaniva.com

Месяц таму беларусы прайгралі датчанам 0:6, але сёння вынік быў зусім іншы.

Наша зборная нават перамагала за кошт галоў Валерыя Грамыкі і Мікіты Дземчанкі, аднак урэшце датчане ўсё ж выратавалі сабе хаця б нічыю. Не абышлося без шанцавання, усё ж у Даніі 34 удары па варотах, а ў Беларусі ўсяго 7.

Беларусь застаецца на апошнім месцы ў адборачнай групе да чэмпіяната свету — 2026.

Чытайце таксама:

Зборная Беларусі больш за суткі дабіралася з Мінска да Капенгагена

Зборная Беларусі прастаяла на польскай мяжы 12 гадзін

Беларускаму футбольнаму трэнеру, які прайграў 8 з 9 апошніх матчаў, плацяць у Расіі па 60 тысяч еўра на месяц

Каментары да артыкула