БЕЛ Ł РУС

МНС папярэджвае пра небяспечныя ўмовы на дарогах сёння

16.11.2025 / 08:26

Nashaniva.com

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях заклікае кіроўцаў і пешаходаў быць сёння, 16 лістапада, асабліва ўважлівымі. З-за змены надвор'я на асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца.

Фота: lookby.media

Гэта можа прывесці да ўскладнення руху транспарту, павелічэння колькасці ДТЗ і росту траўматызму. Па краіне чакаюцца дождж і мокры снег.

Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. Вецер паўднёвы, 4‑9 м/с. Тэмпература паветра складзе 0…+6°С, па паўднёвым захадзе — да +8°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула