БЕЛ Ł РУС

У мінскім «Еўраопце» ў аддзеле выпечкі паклалі пакеты для смецця

16.11.2025 / 9:24

Nashaniva.com

Відэа з крамы імгненна разляцелася па сацсетках і выклікала бурную рэакцыю ў карыстальнікаў, заўважыла BGmedia. 

У тыктоку апублікавалі відэа, якое не пакінула абыякавымі каментатараў. На ім паказана, як у адной з мінскіх прадуктовых крам у аддзеле выпечкі замест харчовай плёнкі на прылаўкі паклалі чорныя пакеты для смецця.

Вось, што мужчына расказаў пра гэта ў сваім відэа: «Прывітанне, пакет для смецця. Так ужо было нечакана. Ну добра, булачкі на заўтра будуць учарашнія, гэта ўсё зразумела. Ну хоць бы зацягнулі харчовай плёнкай. Але яны рэзалі тыя пакеты прама перад людзьмі! Няўжо стрэйч-плёнка гэта так дорага для такой вялікай сеткі? Напішыце, ці зразумелі па цэтліках, якая гэта крама так вылучылася?».

Як вынікае з цэтлікаў, гаворка ішла пра «Еўраопт», што пацвердзіў аўтар відэа ў каментарах.

@ermol92 Накрыли просто мысорными пакетами продукцию так ещё люди были в магазине и при них резали да уж неужели стрейч пленка это так дорого для такой большой сети ? #торговыйцентр #кулинария #еда ##минскеда #минск ♬ Proper Education - Vee Brondi

У каментарах пад відэа знайшліся людзі, якія спрабавалі апраўдаць дзеянні крамы. Некаторыя наогул заявілі, што гэта не пакеты для смецця, а «спецыяльная плёнка», толькі чорная.

«Па-першае, гэта не пакеты для смецця. А плёнка, толькі чорнага колеру».

Былі людзі, якія не пабачылі ў гэтым нічога незвычайнага.

«Яе ж не з-пад смецця дасталі. Пакет чысты!»

«У некаторых крамах наогул выпечку нічым не накрываюць».

«Харчовай плёнкай не запасціся для ўсіх кліентаў. А гэтая — шчыльная. Яе можна выкарыстоўваць шмат разоў».

Знайшліся і тыя, хто падтрымаў аўтара відэа. На іх меркаванне, праблема не толькі ў саміх пакетах, але і ў якасці прадукцыі, так і ва ўмовах яе захоўвання.

«Тут яшчэ няма тэрміну даўніны і складу прадуктаў. І яны не ўпакаваныя».

«А ў нашым «Еўраопце» яшчэ і чэбурэкі ночаць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула