БЕЛ Ł РУС

Госця свецкага вечара ў Мінску шакавала сукенкай з галавой казулі

16.11.2025 / 17:06

Nashaniva.com

«Казулі лічацца чарадзейнымі, і іх выкарыстоўваюць у вырабе амулетаў і талісманаў, і гэта сёння мой абярэг».

Дызайнерка Алена Ацапкіна ў эпатажным уборы. Фота: hard_marks / Instagram

У суботу ў Мінску праходзіў модны паказ Fashion Fabrique ў Dipservice Hall. Асаблівую ўвагу прыцягнуў эпатажны ўбор адной з госцяў.

Дызайнерка Алена Ацапкіна прыйшла ў чорнай сукенцы, драпіраванай футрам, з галавой казулі з пазалочанымі рагамі.

«Гэта прыгожая жывёліна, якая была створана для прыгажосці. Яна ўпрыгожвае лугі нашы, палі і ў тым ліку сёння мой убор. Гэта вырабы майго брэнду.

Не проста так яна [казуля] сёння ўпрыгожвае мой убор. Казулі лічацца чарадзейнымі, і іх выкарыстоўваюць у вырабе амулетаў і талісманаў, і гэта сёння мой абярэг», — расказала дызайнерка пра свой вобраз блогу пра моду «Тяжелый Маркс».

Блог дадаў, што сапраўдныя ў гэтым уборы толькі рогі.

У каментарах многія жахнуліся з такога крэатыву.

«Будзем ведаць, які беларускі «брэнд» абыходзіць бокам. «Дызайнеру» зычым разважлівасці».

«Чамусьці зусім не верыцца, што ўсе астатнія элементы штучныя».

Фота: «Анлайнер»

Фота: «Анлайнер»

Хаця некаторыя пабачылі ў гэтым адсылку да паказу французскага брэнду Schiaparelli ў 2023 годзе — калі мадэлі дэфілявалі ў сукенках з галавой ільва і воўка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула