Польшча адкрыла два пераходы на беларускай мяжы
Cёння апоўначы паводле польскага часу (ці а 2 гадзіне ночы паводле беларускага) Польшча адкрыла пункты пропуску «Кузніца-Беластоцкая» і «Баброўнікі».
Фота: БелТА
«Кузніца» («Брузгі») адкрываецца для пасажырскага транспарту, акрамя аўтобусаў, «Баброўнікі» («Бераставіца») — для аўтобусаў і грузавых аўтамабіляў, зарэгістраваных у краінах Еўрапейскага саюза, Еўрапейскай зоны свабоднага гандлю, Еўрапейскай эканамічнай прасторы і Швейцарыі.
Пераход у «Кузніцы» быў закрыты з лістапада 2021 года, у «Бераставіцы» з лютага 2023 года.
На беларускім пераходзе ў «Бераставіцы» стаяць 27 аўтамабіляў і тры аўтобусы, у «Кузніцы» чэргаў няма. На пераходзе «Брэст» — 1600 легкавікоў і 75 аўтобусаў.
Фота: БелТА