БЕЛ Ł РУС

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно

17.11.2025 / 10:48

Nashaniva.com

За больш чым 40 гадоў у кіно Круз чатыры разы намінаваўся на галоўную прэмію ў кіно, але ні разу не выйграў.

Фота: Kevin Winter / Getty Images

У Лос-Анджэлесе акцёру Тому Крузу ўпершыню ў кар’еры ўручылі ганаровы «Оскар». Узнагарода была прысуджаная 16 лістапада на цырымоніі Governor Awards, якая праходзіць асобна ад асноўнай цырымоніі «Оскар».

За больш чым 40 гадоў у кіно Круз чатыры разы намінаваўся на прэмію, але ні разу не выйграў, паведамляе Bild.

Круз раней намінаваўся як найлепшы акцёр за фільмы «Народжаны 4 ліпеня» і «Джэры Магуаер», як найлепшы акцёр другога плана за «Магнолію», а таксама як прадзюсар «Топ Ган: Мэверык».

Ганаровы «Оскар» лічыцца адной з самых прэстыжных узнагарод у кінабізнесе: сярод мінулых лаўрэатаў — Чарлі Чаплін, Джудзі Гарлэнд, Федэрыка Феліні, Фрэнсіс Форд Копала і Спайк Лі.

У Клінта Іствуда таксама ёсць ганаровы «Оскар», але таксама і чатыры рэальныя.

Цяпер у гэты спіс увайшоў і Том Круз, якога ў Галівудзе называюць «ратавальнікам кіно» за ўклад у адраджэнне кінематаграфа пасля пандэміі.

Круз праславіўся не толькі ролямі, але і сваімі рызыкоўнымі трукамі ў серыі «Місія невыканальная», а таксама працай з культавымі рэжысёрамі — ад Стэнлі Кубрыка да Пола Томаса Андэрсана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула