Лукашэнка: Беларусь і Расія былі разам і будуць, ніхто не здолее разарваць іх еднасць
Пра гэта палітык заявіў 17 лістапада на сустрэчы з губернатарам расійскай Растоўскай вобласці Юрыем Слюсарам, паведамляе БелТА.
Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo via AP
Лукашэнка падкрэсліў важнасць захавання і развіцця ўзаемаадносін двух краін, асабліва ў сучасных няпростых умовах.
«Ціск звонку каласальны. Не называю адрасы, паролі, сустрэчы. Вы гэта добра ведаеце. Таму нам трэба ўтрымаць сваё. Беларусь і Расія былі разам і будуць. Ніхто не здолее разарваць нашу еднасць, як бы камусьці ні хацелася. Гэта не дазволяць людзі, народы. Гэта трэба вытрымаць, гэта трэба ўтрымаць. Гэта галоўнае», — сказаў ён.