БЕЛ Ł РУС

Сусветны чэмпіён па колькасці зуброў ужо не Беларусь і не Польшча

17.11.2025 / 19:5

Nashaniva.com

Выйшла ў свет чарговая радаводная кніга зуброў. Паводле інфармацыі з яе, па стане на 31 снежня 2024 года ў свеце налічваецца 12 209 зуброў, з іх жывучых на волі — 9762 (80,0%), паўвольных — 722 (5,9%) і вальерных — 1725 (14,1%), піша прэс-служба Нацыянальнага парку «Белавежская пушча».

Фота ілюстрацыйнае

На першае месца па колькасці зуброў выйшла Расійская Федэрацыя з колькасцю зуброў у 3073 асобіны (25,2% ад сусветнага пагалоўя). У Беларусі налічваецца 2927 зуброў (24,0%), у Польшчы — 3060 (25,1%), Германіі — 643 (5,3%), Украіне — 480 (3,9%), Румыніі — 451 (3,7%), Літве — 339 (2,8%). У гэтых сямі краінах разам улічана 10973 зубры, або 90% ад усяго сусветнага пагалоўя.

У параўнанні з папярэднім годам сусветнае пагалоўе зуброў павялічылася на 1029 асобін, або на 8,4%. Адзначаецца тэндэнцыя да павелічэння колькасці зуброў, якія жывуць на волі (на 950 асобін у параўнанні з папярэднім годам).

Па даных апошніх улікаў, найбуйнейшыя папуляцыі зуброў у Рэспубліцы Беларусь колькасцю больш за 100 асобін зарэгістраваныя ў наступных месцах:

Чытайце таксама:

Здабыванне паляўнічымі зуброў узрасло ў тры разы

У Віцебскай вобласці карова нарадзіла ад зубра

«Наганяе адчуванне смерці і безвыходнасці, хочацца найхутчэй пакінуць». Беларускі запісалі дзіўны дыялог турыста ў Белавежскай пушчы

У Башкартастан завязуць яшчэ 18 беларускіх зуброў

Белавежская пушча прадала трох зуброў у Татарстан

Каментары да артыкула