БЕЛ Ł РУС

Апаненты Ціханоўскай збіраюцца стварыць свой орган, каб легітымна прадстаўляць беларускі народ

18.11.2025 / 12:20

Яўген Дзмітрановіч

У іх задуме Беларуская нацыянальная кааліцыя стане «пераходным органам стратэгічнага кіравання».

Першы Сход неабыякавых у чэрвені 2025 года ў Варшаве. Фота: Ілля Міронаў / Facebook

21 лістапада апаненты Святланы Ціханоўскай збіраюцца ў Вільні на чарговы Сход неабыякавых, ужо другі па ліку.

Арганізатары апублікавалі праграму мерапрыемства, і ў ёй адным з цэнтральных пунктаў пазначана стварэнне Беларускай нацыянальнай кааліцыі (БНК). «Мэта — зацвердзіць БНК як пераходны орган стратэгічнага кіравання і прадстаўніцтва беларускага народа», — гаворыцца ў праграме.

Структура плануецца сур’ёзная, у ёй створаць Раду і чатыры сектаральныя аддзелы — палітычны, эканамічны, бяспекі, інфармацыі.

На сходзе збіраюцца «пацвердзіць легітымнасць БНК як інстытута нацыянальнага прадстаўніцтва».

Хто стане на чале новай суполкі, невядома. Аднак папярэдні Сход неабыякавых праходзіў пад эгідай Георгія Дзмітрука («Беларуская хрысціянская дэмакратыя») і Яўгена Вільскага («Народная грамада»). Таксама сярод арганізатараў быў Міхаіл Кучараў — былы міліцыянер, які яшчэ ў 1990‑я звольніўся з органаў, а цяпер жыве ў Люксембургу.

На выбарах у Каардынацыйную раду ў 2024 годзе блок «Салідарнасць», у які ўваходзілі БХД і «Народная грамада», заняў перадапошняе месца — 1,55% ад колькасці тых, хто ўзяў удзел у галасаванні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула