БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Літвы: Урад абмяркуе заўтра адкрыццё мяжы з Беларуссю

18.11.2025 / 17:44

Nashaniva.com

«Трэба пачакаць да серады», — сказала Інга Ругінене.

Камісія па нацыянальнай бяспецы парэкамендавала ўраду, які збярэцца ў сераду, разгледзець магчымасць адкрыцця мяжы з Беларуссю, заявіла прэм'ер-міністр Літвы Інга Ругінене.

«Камісія парэкамендавала на заўтрашнім пасяджэнні ўрада разгледзець магчымасць адкрыцця межаў, а дакладней, двух пунктаў, якія мы закрылі. Гэтае пытанне будзе ўключана ў парадак дня заўтрашняга пасяджэння ўрада», — заявіла прэм'ер-міністр.

«Калі сітуацыя пагоршыцца, мы пакідаем за сабой права зноў закрыць межы ў любы момант ці не адкрываць іх заўтра. Трэба пачакаць да заўтра», — падкрэсліла яна.

Мяжа з Беларуссю была закрыта 29 кастрычніка да 30 лістапада. Прычына — неаднаразовыя залёты метэаралагічных зондаў з Беларуссю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула