У Марока затрымалі чатырох беларусаў па падазрэнні ва ўзломе праграм
У мараканскім горадзе Маракеш затрымалі чатырох беларусаў і аднаго француза. Іх падазраюць у тым, што яны ўзломвалі мабільныя праграмы для анлайн-ставак і выводзілі грошы на асабістыя рахункі, піша Reform.news.
Фота: fesnews.media
Паводле паведамленняў мараканскай прэсы, затрыманне адбылося 15 лістапада. Мясцовая судовая паліцыя дзейнічала разам з тэрытарыяльнай службай бяспекі. Следства мяркуе, што беларусы працавалі ў змове з французам, якога арыштавалі на віле на ўскраіне Маракеша.
Падчас ператрусаў у іх жыллі знайшлі і забралі камп’ютары, электронныя носьбіты і абсталяванне для доступу ў інтэрнэт. Усё гэта адправілі на экспертызу.
Затрыманых дапытваюць пад наглядам пракуратуры, каб высветліць усе дэталі і абставіны справы.
Чытайце таксама:
Расійскія праўладныя хакеры гадамі выкрадалі засакрэчаныя дакументы з судовых сістэм ЗША
Хакеры выкарыстоўвалі ў якасці прынады беларускі вайсковы дакумент