Зборная Беларусі згуляла другую нічыю запар у матчы, які нічога не значыў
У аўторак у Венгрыі футбольная зборная Беларусі правяла апошні матч адборачнага турніру да чэмпіянату свету. Супернікам была зборная Грэцыі.
Фота: football.by
Гэтая гульня нічога не вырашала. Беларусы датэрмінова фінішавалі на апошнім чацвертым месцы, грэкі на трэцім. Матч і скончыўся нулявой нічыёй — 0:0.
Гэта другая нічыя беларусаў у адборы. У суботу яны згулялі з Капенгагене з Даніяй — 2:2.
Перад гэтым яны прайгралі чатыры паядынкі: у верасні Грэцыі і Шатландыі (1:5, 0:2), у кастрычніку Даніі і Шатландыі (0:6, 1:2).
А вось сёння ў Глазга адбылося сапраўднае захапляльнае відовішча. Шатландцам, каб напрамую выйсці на чэмпіянат свету, трэба толькі перамагаць Данію.
Ужо на 3‑й хвіліне МакТомінэй забіў, у пачатку другога тайма Хойлунд з пенальці зраўняў лік, але неўзабаве ў датчан было выдаленне, і шатландцы забілі (Шэнкланд), Доргу зраўняў (2:2). Але на апошніх хвілінах гераічнымі высілкамі Цірні і МакЛіна шатландцы заваявалі пуцёўку на чэмпіянат свету — 4:2.
Данія будзе прабівацца праз стыкі.
Выніковае становішча: Шатландыя — 13 балаў, Данія — 11, Грэцыя — 7, Беларусь — 2.
Чытайце таксама:
Вызначыліся каманды ад Еўропы, што напрамую выйшлі на ЧС па футболе, і ўдзельнікі стыкавых матчаў
Так на цэнтральнай плошчы Осла віталі футбольную зборную Нарвегіі ВІДЭА
На матч Украіна — Ісландыя ў Варшаве пранеслі вялікія расцяжкі «Ф*к Пуцін» і «Стоп Лука»
Футбольная зборная Беларусі здзейсніла сенсацыю дня ў Еўропе — 2:2 з Даніяй