БЕЛ Ł РУС

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

19.11.2025 / 10:2

Nashaniva.com

Дзяўчына вяла прыгожае жыццё, не плацячы за паслугі б'юці-майстроў, за таксі і арэнду, а ў Threads яе назвалі «Ганнай Дэлві беларускага разліву» — па аналогіі са знакамітай ашуканкай.

Скрын відэа МУС

Супрацоўнікі мінскай міліцыі затрымалі 23‑гадовую ўраджэнку Гомельшчыны, якая стала вядомай у сацыяльных сетках і ў медыя праз шматлікія скаргі на яе нядобрасумленныя паводзіны. Дзяўчына падазраецца ў махлярстве, звязаным з купляй адзення праз інтэрнэт, і крадзяжы з кватэры знаёмай.

Затрыманая вяла прыгожае жыццё ў Мінску, актыўна карыстаючыся паслугамі ў сферы прыгажосці, арэнды жылля і таксі, але не аплачваючы іх.

Яе асноўная схема заключалася ў адпраўцы падробленых або знікаючых чэкаў аб аплаце, пасля чаго яна знікала сама або блакавала кантакты.

Летам 2025 года яна ўжо прыцягвалася да крымінальнай адказнасці за невяртанне доўгу і была асуджаная да 180 гадзін грамадскіх работ.

У лістападзе супраць яе склалі адміністрацыйны пратакол за неаплату пасутачнай арэнды кватэры ў сталіцы, за што яна атрымала штраф у 20 базавых велічынь.

Цяпер супраць дзяўчыны распачалі дзве новыя крымінальныя справы, яна арыштаваная.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула