«Я была стомленая, ненафарбаваная». Беларуску не хацелі прапускаць на мяжы праз фота ў пашпарце
Для Кацярыны стала нечаканасцю, калі памежнік папрасіў яе затрымацца. Беларусы спрачаюцца ў каментарах, ці падобная яна на сябе ў пашпарце, піша BGmedia.
Беларуска Кацярына двое сутак дабіралася ў Грузію на аўтамабілі праз Расію. На мяжы з Грузіяй у яе ўзніклі праблемы, таму што памежнік не пазнаў яе на фота ў пашпарце. Дзяўчыну нават папрасілі пачакаць убаку. Пасля паўторнай праверкі яе ўсё ж прапусцілі. А ў каментарах пад відэа ў TikTok разгарэлася дыскусія, як правільна фатаграфавацца на пашпарт.
Чаму беларуску не хацелі прапускаць
«Мяне проста не пазналі на мяжы. Я была стомленая, два дні ў дарозе, не нафарбаваная. Вядома ж, у пашпарце ў мяне прыгожая фатаграфія, дзе я такая з чырвонымі вуснамі, нафарбаваная, сабраная, проста прыгажуня. <…> У мяне не было сіл і настрою нешта камусьці даказваць. Вельмі доўга глядзелі на мяне, на фатаграфію, сказалі: «Прысядзьце». Я пасядзела, потым мяне запрасілі, паглядзелі яшчэ раз — і ўсё, проста прапусцілі. Але сам факт… Гэта вельмі непрыемна, калі цябе звяраюць, ты разумееш, што гэта ты. Хто там яшчэ можа быць. <…> І такое бывае», — расказала Кацярына ў відэа.
У каментарах пад відэа пачалася дыскусія. Некаторыя беларусы лічаць, што на пашпарт трэба фатаграфавацца звычайна, не фарбавацца:
«Таму і просяць фатаграфавацца без макіяжу. Не ў папрок вам. Проста пераконваюся, што ў пашпартным кантролі не дурні сядзяць. Я таксама нафарбаваная на пашпарт, але менш ярка».
«Вось так заўсёды, адбылася лінька. Так што заўсёды лепш рабіць арыгінал на фота, а не перад лінькай».
Кацярына патлумачыла, чаму ў яе такая фатаграфія ў пашпарце:
«Цяпер я таксама пачынаю гэта разумець, але пашпарту больш за 5 гадоў, і раней я рэальна так кожны дзень хадзіла. Мяняецца час, і мы самі».
Беларусы спрачаюцца, ці падобная Кацярына на фота ў пашпарце. Хтосьці піша «відаць, што гэта вы, стомленая ці не», а хтосьці адказвае, што «на відэа і на фота два розныя чалавекі: форма броваў, вачэй, вуснаў і носа», «рэальна два розныя чалавекі».
Таксама каментатары падзяліліся сваімі гісторыямі. У кагосьці падобныя праблемы:
«Было, было, пасля гэтага ў мяне фобія на кожным пашпартным кантролі».
«Мяне таксама не пазнаюць. Толькі я, наадварот, выглядаю лепш у жыцці».
«Таксама такая была сітуацыя, на 6 гадзін праз мяне аўтобус затрымалі».